Шаноўныя чытачы,
рады прэзентаваць вам наступныя кнігі, выданыя на беларускай мове. Калі нейкія з іх Вас зацікавілі, запоўніце, калі ласка, заказ. Кнігі на мове арыгінала можаце паглядзець, перайшоўшы на чэшскую версію сайта.
Марцін Кунетка: Гісторыя Барнабаша – Куфар з ільмавым лістком | ||
ISBN: | 978-80-89847-47-1 | |
Год выдання: | 2023 | |
Колькасць старонак: | 416 | |
Ілюстрацыі: | Zdeněk Jirků | |
Выдавецтва: | Fénix | |
Дванаццацігадовы Барнабаш больш за ўсё марыць, каб мог выправіцца з татам, гандляром, падарожаваць па далёкіх краінах. Хоць гэтае жаданне не спаўняецца, але затое яго чакае зусім іншая прыгода, калі рыцар Марэк з княскага замка зробіць хлопчыка сваім новым пажам. Барнабаш адразу пападае зусім у іншы свет: вучыцца фехтаваць, ездзіць на кані, аднак і мусіць адольваць крыўды ад старэйшых хлопчыкаў і дарослых. Да таго ж ён яшчэ не здагадваецца, што ў замкавым сутарэнні ёсць таемны куфар і што сам, дзякуючы яму, уцягнецца ў вір падзей, ад якіх залежыць лёс усёй краіны. | ||
УРЫВАК |
Марцін Кунетка: Падарожжа за падснежнікам | ||
ISBN: | ISBN 978-80-89847-4 | |
Год выдання: | 2022 | |
Колькасць старонак: | 452 | |
Ілюстрацыі: | Гана Кунеткава | |
Выдавецтва: | Fénix | |
Мацей — звычайны ганчар, жыццё якога мяняецца, калі аднаго дня ён уведвае пра далёкую зямлю, дзе людзі жывуць пад уціскам бязлітаснага тырана, і разам з сястрою Паўлінаю ўздумвае выправіцца ім на дапамогу. Яны яшчэ не ўяўляюць, якія пасткі чакаюць іх у дарозе. На шчасце, яны атрымваюць два компасы, якія заўжды паказваюць правільны кірунак… Дасылка з Літвы. |
||
УРЫВАК |
Марцін Кунетка: Пра чарадзейную скрыначку ды іншыя казкі | ||
ISBN: | 978-80-89847-33-4 | |
Год выдання: | 2022 | |
Колькасць старонак: | 114 | |
Ілюстрацыі: | Гана Кунеткава | |
Выдавецтва: | Fénix | |
Казкі, напоўненыя тонкім гумарам, дабратою і пяшчотаю, упадабаюцца не толькі маленькім чытачам, але і многім дарослым, хто мае трошкі добрую волю на тое, каб пазнаць у тых гісторыях сябе і сваё атачэнне. Толькі электронная версія (сцягванне ў фармаце PDF). |
||
УРЫВАК |